Фота vilcrb.by.

Вілейскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паведамляе, што 14 лютага правядуць мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку захворванняў сэрца.

Усе ахвотныя могуць памераць артэрыяльны ціск, вагу, разлічыць індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю і рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў.

Акцыю «Мы за здаровае сэрца» правядуць у Вілейскім доследным лясгасе 14 лютага ад 11.00 да 13.00.

• Текст доступен на языке: Русский