Адзін са скрадзеных гадзіннікаў. Фота МУС.

Сышчыкі Ашмянскага РАУС высветлілі асобу падазраванага ў крадзяжы з нежылых дамоў раёна. Ім аказаўся 24-гадовы мясцовы жыхар, які датычны як мінімум да двух злачынных эпізодах у кастрычніку мінулага года.

Спачатку ў міліцыю звярнуўся госць з Маладзечна. Ён прыехаў у Ашмяны паглядзець дом, які перайшоў яму ў спадчыну. Заўважыў, што ў адным з вокнаў няма шкла і  звярнуўся ў міліцыю. Высветлілі, што злодзей вынес з дома металічныя прадметы і антыкварны камінны гадзіннік.

Праз некалькі дзён у праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб падобным крадзяжы ў вёскі Вялікія Шумілішкі. Як і ў першым выпадку, пацярпеў спадчыннік жылля. Праўда, цяпер замест акна падазраваны пашкодзіў ўваходныя дзверы. З дома зніклі настольныя і насценныя гадзіннікі, металічныя прадметы, патэфон і чамадан.

Вылічыць зламысніка ўдалося праз некалькі месяцаў. За гэты час малады чалавек паспеў прадаць частку выкрадзенага, нешта здаў на металалом. Сабе пакінуў толькі гадзіннікі. Іх і знайшлі праваахоўнікі ў гаражы фігуранта.

Следчыя далі дзеянням мужчыны прававую ацэнку, распачалі крымінальныя справы па фактах крадзяжу. Сышчыкі ўстанаўліваць, ці мог быць датычны падазраваны да аналагічных злачынстваў. Вядома, што жыхар райцэнтра ужо судзімы за падобныя злачынствы і ўцягванне ў іх непаўналетняга.

• Текст доступен на языке: Русский