Фота osh.by.

У Гродна праходзіць Кубак Гродзенскай вобласці па цяжкай атлетыцы і першынство сярод моладзі да 23 гадоў, паведамляе osh.by.

У спаборніцтвах удзельнічае каманда з Ашмянскага раёна. Выхаванка Міхаіла Станкевіча майстар спорту па паўэрліфцінгу 14-гадовая Лізавета Матарас перамагла ў сваёй узроставай катэгорыі ў першынстве да 23 гадоў. На вышэйшую прыступку п’едэстала ўзнялася Лізавета і ў Кубку вобласці сярод дарослых. Яна апярэдзіла сваіх суперніц у суме дваябор’я на шэсць кілаграмаў.