Святочная праграма пачнецца ў фае Вілейскага палаца культуры на другім паверсе 14 лютага ў 18.00.
Будзе музычна-забаўляльная праграма, гульні, конкурсы для закаханых і для ўсіх. Выступяць салісты Палаца культуры. Усе ахвотныя могуць танцаваць і падпяваць, раказала намеснік дырэктара Вілейскага палаца культуры Аляксандра Лапацкая.
Праграма разлічаная прыкладна на дзве гадзіны. Уваход – вольны!
• Текст доступен на языке: Русский