Днямі падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу школьных музеяў. У ім удзельнічала 350 педагогаў з усёй Беларусі. Сярод пераможцаў ёсць музеі школ нашага рэгіёна.
Гэта школьны народны музей «Ільянскія далягляды» Ільянскай сярэдняй школы імя Грымаця. Музей заняў першае месца ў намінацыі «Інавацыйныя формы арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў». Кіраўнік музея Люцыя Маркевіч.
У гэтай жа намінацыі срэбра ўзяў музей Нацыянальнага дзіцячага цэнтра «Зубраня». Кіраўнік Вольга Джанаева.
У намінацыі «Віртуальная экскурсія па экспазіцыі музея ўстановы адукацыі» трэцяе месца заняў музей Радашкавіцкай школы-інтэрната. Педагогі Зоя Макляк і Вольга Торліна.
• Текст доступен на языке: Русский