Пасля наведвання кафэ грамадзяне Расіі прыехалі на аўтамабілі «Лада» у двор паміж інтэрнатамі па вуліцы Гагарына і Чапаева. Іх цікавілі мясцовыя дзяўчаты.
Пры развароце на дваровай тэрыторыі аўтамабіль з расійскімі грамадзянамі зачапіў бардзюр. Кіроўца вырашыў паглядзець, што здарылася. За ім з салона вылез п’яны пасажыр, падышоў іншамарак, якія стаялі побач, і нажом парэзаў колы.
Расійскія хлопцы зрабілі круг па Смаргоні і вярнуліся на гэтую ж вуліцу, дзе здзейснілі злачынства. Там на стаянцы парэзалі яшчэ адно кола ў прыпаркаваным аўтамабілі.
У гэты час правапарушальнікаў ўжо шукалі. Мужчына з вакна інтэрната ўбачыў, як невядомыя рэзалі шыны на колах яго і суседніх аўтамабіляў, адразу ж патэлефанаваў у міліцыю.
Дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы РАУС Дзмітры Новаш паведаміў аб учыненым злачынстве нарадам патрульна-паставой службы міліцыі, якія дзяжурылі ў горадзе.
Аўтапатруль пачаў аб’язджаць прылеглую да месца злачынства тэрыторыю, бліжэйшыя двары. Неўзабаве заўважылі падобную па прыкметах аўтамашыну, у салоне якой знаходзіліся трое хлопцаў. Міліцэйскі УАЗ заблакаваў яе. Як потым аказалася, гэта былі тыя хлопцы. Памочнік камандзіра ўзвода Віктар Шчасны, супрацоўнікі гэтага падраздзялення Іван Ляднёў і Павел Янушкевіч затрымалі іх і даставілі ў РАУС.
• Текст доступен на языке: Русский