Дзмітры Асанаў. Фота БелТА.

Беларускі спартсмен, маладзечанец Дзмітры Асанаў заваяваў залаты медаль на прэстыжным міжнародным турніры па боксе «Мемарыял Іштвана Бачкаі», які прайшоў у венгерскім Дэбрэцэне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.

Асанаў (вагавая катэгорыя 63 кг) у першым паядынку перамог аднагалосным рашэннем суддзяў казаха Санаталі Тальтаева. У наступным крузе спаборніцтваў баксёр з Маладзечна паспяхова адолеў Трэжара Марэні з Батсваны. У паўфінальнай стадыі супернік Дзмітрыя Асанова венгр Мілан Фадор не выйшаў на бой. У паядынку за залаты медаль беларус аказаўся мацнейшым за атлета з Венгрыі Рычарда Ковача.