Калі вы атрымалі даходы ў 2019 годзе, якія трапляюць пад падаткаабкладанне падатковым органам, вы мусіце падаць дэкларацыю па падаходным падатку з фізічных асоб не пазней за 31 сакавіка бягучага года.
Да такіх даходаў адносяцца:
- Даходы ад продажу ці іншага выплатнага адчужэння маёмасці:
1.1. транспартных сродкаў:
– другога і больш аўтамабіля;
– аднаго і больш грузавога аўтамабіля або аўтобуса;
- Аб’ектаў нерухомасці:
– цягам пяці год больш за адно незакончанае будаўніцтва капітальнага будаўніцтва, размешчанага на зямельным участку, які выдзелілі для будоўлі і абслугоўвання дома, садаводства, лецішча, службовага надзела, аднаго жылога дома з гаспадарчымі пабудовамі, аднаго гаража, аднаго машына-месца, аднаго зямельнага ўчастка, што належаць на праве ўласнасці.
Або долі ў праве ўласнасці на названую маёмасць. А таксама больш за адзін аб’ект нерухомасці, які не адносіцца да відаў нерухомай маёмасці, указанай вышэй.
- Даходы ў выглядзе дарэння.
Даходы ў выглядзе дарэння, атрыманыя ад фізічных асоб, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у памеры больш за 6569 рублёў ад усіх крыніц цягам 2019 года.
- Даходы, атрыманыя за мяжой.
Калі на вас не ўскладзены абавязак падаваць падатковую дэкларацыю, маюць права падаць такую дэкларацыю для таго, каб атрымаць падатковыя вылікі.
Падатковую дэкларацыю (разлік) можна падаць у падатковы орган асабіста або праз прадстаўніка, накіраваць у выглядзе паштовага адпраўлення з вопісам укладання або перадаць з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў, у тым ліку праз асабісты кабінет плацельшчыка.
Для атрымання доступу да асабістага кабінета неабходна з пашпартам наведаць любую падатковую інспекцыю і атрымаць ідэнтыфікацыйны код і пароль.
Падрабязную інфармацыю па пытаннях неабходнасці падачы дэкларацыі, яе запаўнення і парадку прадстаўлення падатковых ільгот можна атрымаць у падатковым органе па месцы жыхарства.
Прыём грамадзян
Грамадзян, якія павінны падаваць падатковую дэкларацыю па падаходным падатку з фізічных асобаў за 2019 год, прымаюць у рабочыя дні ад 8:00 да 19:00. Выхадныя: субота, нядзеля. Звяртайцеся на адрас: Маладзечна, вуліца Лібава-Роменская, 67, кабінет 214.
Дапоўнілі бюджэтную класіфікацыю
Асобныя палажэнні пастановы Міністэрства фінансаў ад 21 лістапада 2019 года №67 «Аб змяненні пастановы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2008 г. № 208» уступілі ў сілу ад студзеня гэтага года.
Раздзел 01 бюджэтнай класіфікацыі дапоўнілі наступныя падраздзелы:
05 | Падаходны падатак з фізічных асоб, якiя не прызнаюцца падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, г.зн. прызначэнне плацяжу 0105 |
06 | Падаходны падатак з фізічных асоб з даходаў, вылiчаных у адпаведнасці з заканадаўствам, зыходзячы з сум перавышэння расходаў над даходамі, г.зн. прызначэнне плацяжу 0106 |
07 | Падаходны падатак з фізічных асоб у фіксаваных сумах, г.зн. прызначэнне плацяжу 0107 |
Раздзел 10 бюджэтнай класіфікацыі дапоўнілі падраздзелам
06 | Падатак на дададзеную вартасць на тавары, што прывозяць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі, г.зн. прызначэнне плацяжу 1006 |
Раздел 51 бюджэтнай класіфікацыі дапоўнілі падраздзелам
07 | Штраф за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў, зафіксаваных працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, г.зн. прызначэнне плацяжу 5107 |
• Текст доступен на языке: Русский