Ганна Кішкурна ездзіць у мільён падарожжаў, але заўсёды вяртаецца ў Маладзечна. Фота Вольгі Сінькевіч.

Госць нашага сённяшняга «Таршэра» – маладзечанка Аня Кішкурна. Гэта дзяўчына, якая вечна на чамаданах і ўвесь час збіраецца ў мільён падарожжаў, але заўсёды вяртаецца ў Маладзечна. І калі яна ў Горадзе Сонца, то актыўна ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах горада, пра якія ведае.

Аня распавядае пра дзесяць сваіх самых любімых твораў мастацтва.

Фота ozon.ru.
  1. Дзмітры Ліпскерава «Прастора Готліба»

Хачу пачаць агляд з маёй любімай кнігі. Чаму менавіта яна, не пытайцеся. Я часта не магу зразумець сябе таксама. Яна называецца «Прастора Готліба», аўтар – Дзмітры Ліпскераў.

Фантастычная гісторыя неверагодна захоплівае. Пры тым, што я ненавіджу фантастыку. Больш расказваць не буду, пачытайце. Фінал гісторыі проста эпічны.

  1. Эскхарт Тале «Сіла цяперашняга моманту»

Далей ідзе кніга, якая перакуліць ваш свет. Хаця, вядома, каму як.

Пастаянна прыгадваеце мінулае? Марыце пра цудоўную будучыню? Не ўмееце жыць у кепскай сучаснасці? Пачытайце і адкрыйце для сябе відавочныя факты. Усё, здавалася б, зразумела. А на практыцы ўсе гэтыя рэчы ніхто не прымяняе.

  1. Фільмы Юрыя Быкава

Прыйшла чарга распавесці пра фільм, які мяне ўразіў. Калісьці гэта быў «Сайлент Хіл». Зноў жа, не магу патлумачыць, чаму. Але ў маім асабістым рэйтынгу карціна трымалася доўга.

Аднак калі ёсць Юры Быкаў, усё меркне. Яго фільмы – «Завод», «Дурань», «Маёр», «Жыць», «Вартаўнік» – проста шэдэўры рускага мастацтва. Настолькі дакладна, жыва, па-сапраўднаму паказаць расійскую рэчаіснасць, паводзіны, размовы… Гэта проста неверагодна.

  1. Вершы Веры Палазковай

Вера ўмее як ніхто цікава і трапна абыходзіцца са словамі і фразамі. Чытаеш яе вершы і разумееш – ну, гэта дакладна пра мяне! А пасля аказваецца, што і пра цябе. Хачу падзяліцца маім любімым вершам Палазковай.

  1. Кніга «Застаёмся зімаваць»

Гэта назва адной з самых загадкавых кніг. Артхаўзная казка, дзе пераплеценыя зіма і лета. Яна мае свой шарм, чараўніцтва, а метафарычнасць зашкальвае. Папярэджваю, што такое ацэняць не ўсе. Занудам, якія не ўмеюць марыць і даваць свабоду ўяўленню, шукаць глыбіню, не варта і пачынаць чытаць.

  1. Лана Дэль Рэй, «Ride»

Пагаворым пра шэдэўры музыкі. Вядома, я не буду спыняцца на Бітлз, AC/DC, Pink Floyd і іншых пераацэненых рэчах.

Выберу маю любімую Лану Дэль Рэй, на якой прайшло маё юнацтва. Яна проста чароўная! Яе шэдэўр кліп «Ride» дастаткова ўбачыць, паслухаць тэкст, паразважаць пра амерыканскую мару. «Are you in touch with all of your darkest fantasies?».

  1. Серыялы

Час серыялаў – мой любімы час!)

Складана выбраць са столькіх толькі адзін, я і не змагла. Таму вылучу два – «Амерыканская гісторыя жахаў» і «Прывіды дома на ўзгорку». Мяркую, вы ўжо здагадаліся, што яны звязаныя з жахамі. Але гэта не тыповыя тупыя фільмішкі жахаў. Гэтыя серыялы пранізаныя журботай і смуткам.

  1. «Занадта гучна і празмерна блізка»

Гэта яшчэ адна незвычайная кніга. Кранальная гісторыя пра хлопчыка, чый тата загінуў у адной з вежаў-блізнятаў 11 верасня. У некаторых раздзелах можа падавацца, што адбываецца бязглуздзіца. Калі вы не ўмееце чытаць праз радкі – вучыцеся, каб чытаць нармальныя кніжкі.

  1. «Чалавек»

Дакументальны фільм «The Human». Тут вы ўбачыце гісторыі, якія распавядаюць прадстаўнікі розных нацый з розных куткоў планеты.

Што значыць быць чалавекам? Ці ўмееце вы ім быць? Проста перад вамі паўстануць сумныя, а часам вясёлыя апавяданні пра жыццё іншых людзей.

«Гарніка».
  1. «Герніка». А вы ведаеце, што гэта?

Гэта адна з карцін Пабла Пікаса. Калісьці мне даводзілася для «Мазгабойні» вывучыць усё магчымае, каб перамагаць. Так натрапіла на гісторыю гэтай працы.

На карціне паказана бамбардзіроўка іспанскага горада Герніка па заказу Іспанскай Рэспублікі. Аднойчы да Пікаса прыйшлі фашысты. На стале мастака ляжалі паштоўкі з рэпрадукцыяй «Гернікі». «Гэта зрабілі вы?» – запыталіся ў Пікаса. «Не», – адказаў мастак. – «Гэта зрабілі вы».

• Текст доступен на языке: Русский