Эдзіта Бранцэвіч. Фота з архіва "РГ".

28 красавіка «Рэгіянальная газета» адзначае 25-годдзе. Пра газету ў сваім жыцці распавядае наша чытачка, выхавальніца беларускамоўнай групы Эдзіта Бранцэвіч.

– Якая цудоўная падзея – «Рэгіянальнай газеце» – 25 год! Вельмі рада далучыцца да юбілею гэтага цікавага выдання. Ад усяго сэрца віншую людзей, якія ствараюць магчымасць чытаць заўсёды свежую актуальную і карысную інфармацыю.

Маё знаёмства з «Рэгіянальнай газетай» пачалося некалькі гадоў таму. І з таго часу я вызначыла для сябе выданне, як адно з прыярытэтных. Мне падабаецца ў ім падача інфармацыі, яе актуальнасць, своечасовасць, здаровы сэнс.

Чытаю ў газеце самую розную інфармацыю, але перавагу аддаю навінам рэгіёна. Бо дзе яшчэ можна даведацца пра падзеі, людзей, грамадскае жыццё блізкага табе асяроддзя?

Вельмі імпануе, што газета – беларускамоўная. І справа не толькі ў мове, але і жыццёвай пазіцыі калектыву, які яе стварае. Тут паважаюць чытачоў як годных грамадзян сваёй краіны.

Мне пашанцавала асабіста пазнаёміцца з калектывам «Рэгіянальнай газеты». Гэта вельмі творчыя, натхнёныя, таленавітыя і працавітыя людзі. Яны стварылі самі душу-атмасферу свайго выдання і песцяць яе ў гняздечку-рэдакцыі. Няхай ім заўсёды спадарожнічаюць толькі шчаслівыя зоркі.

Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», пішыце нам на электронную пошту regionnews@rh.by, на папяровую – 222310 Маладзечна, Вялікі Гасцінец 143/518, размяшчайце допісы ў сацсетках з хэштэгам #РГ25 або тэлефануйце (8 0176) 53 78 06.

• Текст доступен на языке: Русский