Фота riamobalashiha.ru.

У некаторых гарадах ужо цяпер гарачую ваду адключаюць на тры-чатыры дні. Аднак у рэгіёне – ў сярэднім 12 дзён.

Цяпер Міністэрства энергетыкі рыхтуе змены ў Правілы падрыхтоўкі цеплакрыніцаў. Як стала вядома з адказу першага намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзя Трубілы, ужо падрыхтавалі праект новых правілаў. Яны прадугледжваюць скарачэнне прафілактычных і рамонтных работ.

Праўда, канкрэтны тэрмін адключэння вады пакуль не названыя. Генадзь Трубіла толькі прывёў у прыклад Слонім, дзе летам адключаюць гарачую ваду на тры-чатыры дні.

Пра гэта стала вядома з адказу чыноўнікаў на петыцыю на партале «Удобный город». Каля трохсот чалавек звярнуліся ў Міністэрства ЖКГ, каб у Беларусі не адключалі гарачую ваду ўвогуле ці максімальна скарацілі адключэнне.