Фота zautra.by.

Мінскае гарадское ўпраўленне фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нагадвае. Тэрмін выплаты абавязковых страхавых унёскаў за 2019 год – не пазней за 1 сакавіка 2020 года.

Аб’ектам для налічэння ўнёскаў з’яўляецца даход, які вызначае прадпрымальнік. Але не менш за суму памераў мінімальнай заработнай платы, якую ўстанавілі і праіндэксавалі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права не выплачваць унёскі ў бюджэт фонду за перыяды, калі не займаліся дзейнасцю. Перыяды, калі дзейнасцю займаліся, а калі не, індывідуальныя прадпрымальнікі вызначаюць самі.

Перыяд, за які ўстанавілі памер мінімальнай заработнай платы Памер мінімальнай заработнай платы з улікам індэксацыі Разлік мінімальнай сумы ўнёскаў агулам за год
01.01.2019 – 31.12.2019 330,00 (330,00 х 35 %) х 12 мес. = 1 386,00

Перыяды ажыццяўлення (не ажыццяўлення) дзейнасці індывідуальныя прадпрымальнікі пацвярджаюць шляхам падачы 1 раз у год, не пазней за 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам, у раённы аддзел Мінгарупраўлення па месцы пастаноўкі на ўлік (альбо з дапамогай партала) дакументаў індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку па форме ПУ-3 «Індывідуальныя звесткі» (далей – форма ПУ-3).

Звярніце ўвагу! За несвоечасовую выплату абавязковых страхавых унёскаў у бюджэт фонду налічваецца пеня. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія парушылі тэрміны выплаты ўнёскаў у бюджэт фонду, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў форме штрафу ў памеры 20% ад сумы ўнёскаў (артыкул 11.54. КаАП Рэспублікі Беларусь).

Несвоечасовая падача формы ПУ-3 цягне прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.16. КаАП Рэспублікі Беларусь.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў раённы аддзел фонду па месцы пастаноўкі на ўлік альбо ў кансультацыйна-аналітычны аддзел Мінгарупраўлення. Тэлефон (8-017) 352-05-01.

• Текст доступен на языке: Русский