Аляксандр Гайса. Фота ostrovets.by.

Аляксандр Гайса абышоў калег з вобласці і рэспублікі і стаў «Лепшым ляснічым года».

У лясной гаспадарцы ён працуе амаль 30 гадоў, з якіх больш за 20 узначальвае Астравецкае лясніцтва.

Партрэт ляснічага заносіўся на раённую Дошку гонару Астравецкага раёна і Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Дзякуючы намаганням Аляксандра Гайсы члены школьных лясніцтваў актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх акцыях і мерапрыемствах – такіх як «Тыдзень лесу», «Квітней, мой лес», а само лясніцтва стабільна выконвае ўсе вытворчыя заданні і планы.

У конкурсе прафесійнага майстэрства ляснічых штогод удзельнічаюць работнікі ўсіх лесагаспадарчых устаноў краіны. Пры вызначэнні пераможцы спецыяльная камісія ўлічвала прафесійныя якасці кандыдатаў, выкананне лясніцтвам лесагаспадарчай дзейнасці, развіццё паляўнічага і экалагічнага турызма і іншыя.