Фота з архіва "РГ".

Калі ў 2014 годзе збор дзяржаўнага падатку за дазвол на допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху ўсклалі на «Белтэхагляд», праца сістэмы дзяржаўнага тэхагляду была сур’ёзна падарванаязаявіў Interfax.by дырэктар прадпрыемства Юры Лянчэўскі.

Паводле яго, цяпер штогод зніжаецца колькасць беларусаў, якія праходзяць тэхагляд.

«Асабліва апошнія два гады — па 10% штогод. Гэта наўпрост звязана з тым, што перыядычна робяцца гучныя заявы, што падатак на допуск транспартнага сродка да дарожнага руху будзе адвязаны ад дзяржтэхагляду», — сказаў Лянчэўскі. Паводле яго, пасля адной з такіх заяваў у снежні мінулага года ў студзені 2020-га падзенне склала 40% у параўнанні з пачаткам 2019 года.

Паводле дырэктара «Белтэхагляду», цяпер сярод аўтамабіляў, якія ездзяць па дарогах Беларусі, колькасць тых, якія не прайшлі тэхагляд своечасова, дасягае 50%. «Вынік — негатыўны ўплыў на дарожную бяспеку», — кажа Лянчэўскі.

Паводле яго, у «Белтэхаглядзе» зацікаўленыя ў адвязцы падатку ад працэдуры праходжання тэхагляду і актыўна працуюць над тым, каб даць магчымасць аўтаўладальнікам атрымліваць дазвол аддалена, пры дапамозе электроннай сістэмы, каб развесьці гэтыя працэдуры.

Таксама Лянчэўскі мяркуе, што ў Беларусі можна было б значна прасцей кантраляваць аплату названага падатку: напрыклад, увесці падатак на аўтамабілі, як у Нямеччыне, аплату якога кантралявала б падатковая інспекцыя, або звязаць тэхагляд з абавязковым страхаваннем аўтамабіляў, як у Расіі, аднак «ні падатковая, ні страхавальнікі не жадаюць браць на сябе дадатковыя функцыі, усе знаходзяць аргументы супраць. І ўжо шэсць гадоў тэхагляд, па сутнасці, заганяецца ў тупік».