Фота .1zoom.ru.

Ужо некалькі дзён лютага ў рэгіёне стаяць невялікія маразы. Мы звязаліся з выратавальнымі станцыямі на Вілейшчыне і Мядзельшчыне і даведаліся, ці з’явіўся лёд на вадаёмах.

На Вілейскім вадасховішчы лёду па-ранейшаму няма. Атрымліваецца, што ад пачатку зімы вадаём і не пакрываўся лёдам. Адпаведна, няма і здарэнняў, расказалі ў выратавальнай станцыі на Вілейшчыне.

Падобная сітуацыя і на Мядзельшчыне. Лёдам пакрытыя толькі маленькія лясныя азёры. Вялікія ж – Нарач, Мястра, Мядзел па-ранейшаму не пакрытыя.

Як расказалі мядзельскія спецыялісты, рыбакі да апошняга рыбачылі з лодак.

Толькі цяпер, калі з’явіўся невялікі мароз, іх не відаць.

Ніякіх забаронаў уводзіць не плануем, бо сэнсу пакуль няма, адказалі тут.

• Текст доступен на языке: Русский