Па інфармацыі Мядзельскага ЗАГСА, на якую спасылаецца narachanka.by, сярэдні ўзрост маці склаў 28 гадоў, бацькоў – 30 гадоў.
Таксама стала вядома, што самай юнай маме на момант нараджэння дзіцяці ў мінулым годзе споўнілася 17 гадоў, а самаму маладому тату – 19.
Адной з мам быў 41 год, калі ў яе нарадзілася дзіця. А вось самаму сталаму бацьку – 60 гадоў.