Фота 24tv.ua.

Паўднёвакарэйская сатыра рэжысёра Пон Джун-хо перамагла на «Оскар» у чатырох намінацыях.

Карціна атрымала перамогу ў намінацыях «Лепшы фільм», «Лепшы замежны фільм», «Лепшы арыгінальны сцэнарый» і «Лепшы рэжысёр».

Гэта першы выпадак у гісторыі ўзнагароды, калі стужка выйгравала прызы ў галоўнай і міжнароднай катэгорыях.

Раней толькі 10 замежных фільмаў былі намінаваны на «Оскар». У мінулым годзе драма Альфонса Куарона «Рома» была прэтэндэнтам на галоўную прэмію ў кіно, але перамагла «Зялёная кніга».

Пра што фільм. У цэнтры сюжэту «Паразітаў» – сям’я Кі-тхэка. У іх змрочныя перспектывы: усе чацвёра беспрацоўныя. Сітуацыя мяняецца, калі старэйшаму сыну, Кі-у, сябар рэкамендуе замяніць яго на высокааплатнай падпрацоўцы рэпетытарам. Той з дапамогай сястры робіць фальшывыя дакументы аб адукацыі і прыходзіць у раскошны асабняк бізнэсмэна містэра Пака. Кі-у зрабіў добрае ўражанне, а потым даведаўся яшчэ аб адной адкрытай вакансіі, і ў яго з’яўляецца план па працаўладкаванні сястры.

Хто перамог яшчэ «Оскар»?

Хоакін Фенікс стаў лаўрэатам у намінацыі «Лепшая мужская роля». Рэнэ Зельвэгер узяла статуэтку ў намінацыі «Лепшая жаночая роля». Брэд Піт перамог сярод іншых акцёраў як лепшы акцёр другога плану. У жаночай намінацыіі другога плана перамагла Лора Дзёрн.

Лепшым анімацыйным фільмам стаў «Гісторыя цацак 4». Лепшай дакументальнай стужкай – «Амерыканская фабрыка». «Трус Джоджо» перамог у намінацыі «Лепшы адаптаваны сцэнарый».

Лепшай аператарскай працай стаў фільм «1917». Ён жа перамог у намінацыі «Лепшыя візуальныя эфекты». Лепшы мантаж у «Ford супраць Ferrari». «Лепшы грым і прычоскі» узяў «Скандал» з Марго Робі і Ніколь Кідман. Лепшы дызайн касцюмаў у «Маленькіх жанчын», у якіх зняліся Эма Уотсан, Сірша Ронан, Цімаці Шаламэ.

«Аднойчы ў… Галівудзе» Квенціна Таранціна ўзяў статуэтку ў намінацыі «Лепшы мастак-пастаноўшчык». «Лепшы кампазітар» – у «Джокера». «Лепшая песня» – «(I’m Gonna) Love Me Again» — «Рокетмэн». У «Ford супраць Ferrari» другая перамога ў намінацыі «Лепшы мантаж звука». У «1917» ёсць і трэцяя перамога – «Лепшае звядзенне гука».

Лепшым кароткаметражным анімацыйным фільмам стала кароткаметражка «Любоў да валасоў». Лепшай кароткаметражкай стала «Вакно насупраць». А лепшым кароткаметражным дакументальным фільмам стала «Навучыцца катацца на скейтбордзе ў зоне баявых дзеянняў (калі ты дзяўчынка)».