Фота tut.by.

У мэтах прафілактыкі і недапушчэння ДТЗ з удзелам пешаходаў на пешаходных пераходах, а таксама папярэджанне і спыненне правапарушэнняў пешаходамі, Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна ад 10 па 14 лютага праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Бяспечны пераход».

Усяго ў Мінскай вобласці ад пачатку года адбылося 67 ДТЗ, у якіх 15 чалавек загінулі, 58 – атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Шэсць ДТЗ учынілі кіроўцы ў стане ап’янення.

За бягучы год ужо адбылося 39 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у выніку якіх 12 чалавек загінулі, 29 – атрымалі траўмы. Прычым з 39 ДТЗ – 21 здарэнне адбылося на пешаходных пераходах, дзе два чалавекі загінулі і 19 – атрымалі траўмы.

У Маладзечанскім раёне з пачатку года адбылося сем ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў, шэсць – атрымалі траўмы рознай ступені. ДТЗ па віне кіроўцаў у стане ап’янення не зарэгістравана.

Ад пачатку 2020 гада шэсць ДТЗ адбылося з удзелам пешаходаў. Пры гэтым адно – па віне самога пешахода і пяць ДТЗ – на рэгулюемых і нерэгулюемых пешаходных пераходах.

У апошнім дарожна-транспартным здарэнні паблізу пешаходнага пераходу пешаход загінуў на месцы здарэння.

Асноўнымі прычынамі ўчынення дадзеных ДТЗ сталі:

– парушэнне кіроўцамі правілаў праезду пешаходных пераходаў;

– пераход праезнай часткі дарогі пешаходамі па-за устаноўленага месцы

У ходзе акцыі супрацоўнікамі ДАІ і іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі будзе праведзена ўзмоцненая адпрацоўка пешаходных пераходаў у перыяды інтэнсіўнага перамяшчэння пешаходаў і арганізавана дзяжурства  на пераходах, дзе адбываецца найбольш ДТЗ.

Правядуць тлумачальную працу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, установах адукацыі, на АЗС.

ДАІ просіць кіроўцаў акцэнтаваць увагу на няўхільным выкананні ПДР пры праездзе пешаходных пераходаў і манеўрах на ўнутрыдваровых тэрыторыях, а пешаходаў, пры руху ў цёмны час сутак, выкарыстоўваць флікеры.

Што ж тычыцца абавязкаў кіроўцы – пры пад’ездзе да пешаходным пераходзе кіроўца павінен знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам.

Калі машына перад пешаходным пераходам спынілася, стаіць ці замарудзіла рух , то кіроўцы іншых машын, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.

Будзьце вельмі ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі па пешаходным пераходзе. Трэба ўвесь час памятаць і пры выхадзе на праезную частку ўсведамляць тую небяспеку, якой пешы ўдзельнік руху падвяргае сябе. Так пешаходы часам забываюць, што нават на пешаходным пераходзе яны абавязаныя пераходзіць праезную частку, пераканаўшыся, што гэты выхад бяспечны.

• Текст доступен на языке: Русский