Фота youtube.com.

На лінію «102» у Маладзечанскі РАУС звярнуўся 30-гадовы жыхар вёскі Бортнікі Маладзечанскага раёна. Мужчына паведаміў, што з яго дома скралі бензапілу коштам 250 рублёў.

Праваахоўнікі высветлілі, што незадоўга да знікнення заяўнік распіваў спіртное са сваёй знаёмай, 64-гадовай жыхаркай вёскі Агароднікі Валожынскага раёна. Вёскі суседнічаюць адна з адной, паміж імі адлегласць літаральна ў 3 кіламетры.

Выпадкова сустрэўшыся на вуліцы, знаёмыя вырашылі працягнуць гутарку за выпіўкай. Мужчына аддаў знаймай ключы ад свайго дома, а сам пайшоў у краму.

Літаральна пасля першай чаркі гаспадар не знайшоў на звыклым месцы бензапілы, хоць дакладна памятаў, што нядаўна яе бачыў. Падазрэнні ўпалі на нечаканую госцю, але яна сваю датычнасць да знікнення інструмента ўсяляк адмаўляла. На

Міліцыянеры ўстанавілі, што дама ўсё ж датычная да крадзяжу бензапілы, па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства яе затрымалі аператыўнікі па месцы жыхарства. У ходзе гутаркі жанчына прызналася, што пакуль чакала прыяцеля, ёй спадабаўся інструмент.

Спярша яна вынесла пілу на вуліцу і схавала ў кустах недалёка ад дома свайго знаёмага, а пасля застолля перахавала выкрадзенае ўжо побач са сваім домам.

Прычыну свайго ўчынку жанчына патлумачыла тым, што забрала інструмент нібыта ў рахунак доўгу, які знаёмы ёй не вяртаў, такім чынам яна вырашыла кампенсаваць шкоду. Аднак гаспадар бензапілы пра доўг не памятае.

Бензапілу канфіскавалі. У дзеяннях грамадзянкі угледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь «Крадзеж». Раней дама да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.

• Текст доступен на языке: Русский