Фота з архіва “РГ”. Падчас кірмаша вакансій у Вілейцы.

Даведацца, якія вакансіі ёсць на Вілейшчыне і пагутарыць з прадстаўнікамі арганізацый-працадаўцаў можна будзе 13 лютага ў фае Вілейскага цэнтра занятасці ад 10.00 да 12.00.

Як расказалі ў аддзеле занятасці, пакуль дакладна невядомы спіс арганізацый-працадаўцаў. Яны яшчэ заяўляюцца.

Нагадаем, што ўжо некалькі год запар кірмашы вакансій у Вілейцы ладзяць не ў зале з вялікай колькасцю людзей, як раней, а праводзяць у індывідуальным парадку. Так больш эфектыўна, лічаць у аддзеле занятасці.