Намеснік міністра энергетыкі Беларусі пацвердзіў, што на Астравецкай АЭС быў пажар

Журналісты запыталіся ў намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка пра інцыдэнт на Астравецкай АЭС, пра які паведаміў Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы.

Чытайце яшчэ: Літоўская разведка: на Астравецкай АЭС быў пажар, але інфармацыю пра гэта схавалі

Міхадюк распавёў, што выпадак насамрэч меў месца.

– Гэта было узгарання ў металічным вядры астатку фарбы, прыгатаванай на растваральніку. Адбыўся ў маі 2019 года па віне аднаго з рабочых, які ў парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі закурыў ў неўсталяваным месцы побач з вядром з фарбай, што прывяло да ўзгарання фарбы і задымлення памяшкання. Узгаранне было аператыўна ліквідавана з ужываннем вогнетушыцеля. Сістэма пажарнай сігналізацыі спрацавала штатна. Пашкоджанняў абсталявання, будаўнічых канструкцый не было.

Па словах намесніка міністра, гэты выпадак зарэгістравалі і расследвалі ва ўстаноўленым парадку. Парушальніка і адказную асобу – майстара – звольнілі

– Калі б ўзгаранне прывяло да пашкоджанняў абсталявання або будаўнічых канструкцый, якія ўплываюць на бяспеку АЭС, грамадскасць была б праінфармаваная. Разам з тым, вядома, неабходна прымаць усе меры, каб выключаць падобныя выпадкі, – сказаў Міхадзюк.