Фота Настассі УТКІНАЙ.

Амаль трэць донарскай крыві ў Беларусі здаецца бязвыплатна. Такога паказчыка краіна дасягнула ў 2019 годзе.

Пра гэта паведаміў галоўны пазаштатны трансфузіёлаг Міністэрства аховы здароўя, дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і біятэхналогій Фёдар Карпенка, перадае БЕЛТА.

У 2019 годзе на донарскія пункты прыйшлі каля 99 тысяч чалавек, яны здавалі кроў і яе кампаненты 320 тысяч разоў.

З гэтай колькасці данацыю кроў на бязвыплатнай аснове здавалі ў больш чым 26% выпадкаў, а кампаненты крыві – у прыкладна 15% выпадкаў, распавёў Фёдар Карпенка.

Спецыяліст адзначыў, што бязвыплатнае донарства – сусветны трэнд. СААЗ настойліва рэкамендуе краінам пераходзіць на такія прынцыпы. У Беларусі рыхтуюцца папраўкі аб донарстве крыві і яе кампанентаў. Законапраект накіраваны на тое, каб матываваць добраахвотных донараў.

У прыватнасці, для іх пашыраецца сацпакет. Сёння ён уключае вызваленне ад працы ў дзень данацыі з захаваннем сярэдняга заробку, арганізацыю харчавання або выплату кампенсацыі на ўзмоцненае харчаванне ў памежданацыйны перыяд.