Фота забяспечанае Юліяй Крук.

Пра гэта нам паведамілі ў Маладзечанскім РАУС.

МУС аб’яўляе конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Запрашаюць прыняць удзел творчыя калектывы, рэдакцыі, інтэрнэт-сайты, асобных журналістаў і пазаштатных аўтараў сродкаў масавай інфармацыі.

Працы разгледзяць у намінацыях:

  • «Праект года»
  • «Лепшы аўтар»
  • «Лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы»
  • «Лепшы інтэрнэт-праект»
  •  «Лепшы карпункт»
  • «Разам супраць наркапагрозы»
  •  «На малой радзіме служу»
  • «Сумяшчаючы спорт і службу»
  • «Беражом міліцыі слаўныя традыцыі»

Да разгляду прымаюць матэрыялы, размешчаныя ў СМІ і інтэрнэце ад 1 студзеня па 31 снежня 2019 года. Працы з пазнакай «На конкурс» трэба накіраваць не пазней за 10 сакавіка 2020 года па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Гарадскі Вал, 4, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў. Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца, а прадстаўленыя з парушэннем умоў – не разглядаюцца.