Пошукавы атрад «Анёл Паўночны Захад» шукае 57-гадовага жыхара Смаргоні Леаніда Ярмака.

3 лютага каля 17.00 мужчына выйшаў у невядомым накірунку са свайго дома па адрасе: Смаргонь, вуліца Леніна, 50-а, кв. 37. Да сёння яго месца знаходжанне невядомае, паведамляюць валанцёры пошукавага атрада.

Прыкметы: рост 165 сантыметраў, нармальнага целаскладу, шэра-блакітныя вочы, сівы.

Асобыя прыкметы: шырокая хада, няма зубоў.

Быў апрануты ў восеньскую цёмную куртку, шэрую кашулю ў клетку, светла-шэрую камізэльку з кішэнямі, цёмныя штаны, зімовыя чаравікі.

Усіх, хто мае інфармацыю, просяць паведаміць па тэлефонах (8 025) 959 36 48, (8 029) 181 71 29 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский