Фота beewoman.ru.

Пры экстраным выкліку хуткая павінна даехаць да пацыента ў горадзе за 20 хвілін, пры неадкладным — за 75. Нормы вызначае пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 4 студзеня 2020 года «Аб пытаннях арганізацыі дзейнасці службы хуткай медыцынскай дапамогі», апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.by, перадае TUT.BY.

У пастанове дэталізавалі час даезду хуткай дапамогі ў розных выпадках і ў залежнасці ад тыпу населенага пункта. Напрыклад, пры экстраным выкліку хуткая ў горадзе павінна даехаць да пацыента за 20 хвілін, у вёсцы, аграгарадках — за 35 хвілін.

Пры неадкладным выкліку, за выключэннем выклікаў для транспарціроўкі пацыентаў або канстатацыі факту смерці, у горадзе час чакання хуткай — 75 хвілін, у іншых населеных пунктах — 90 хвілін.

Пры неадкладным выкліку, але для транспарціроўкі пацыентаў або канстатацыі факту смерці час шляху хуткай павінен займаць ў горадзе не больш за 135 хвілін, у іншых населеных пунктах — 150 хвілін. Ва ўсіх выпадках час разлічаны з моманту рэгістрацыі выкліку да прыбыцця брыгады па адрасе.

Да экстраных выклікаў хуткай дапамогі адносяцца выклікі пры пажарах, надзвычайных сітуацыях, раптоўнай змене паводзін у дзіцяці да трох гадоў, раптоўнай змене рухальнай актыўнасці, страты прытомнасці, сыпі з высокай тэмпературай у дзяцей, атручэнні хімічнымі рэчывамі або лекамі, павешанні, патапленні, апёку любой плошчы і глыбіні ў пацыента ва ўзросце да трох гадоў, шырокім апёку, апёках некалькіх частак цела, глыбокіх і шырокіх ранах, іншародных целах з лакалізацыяй, якая прадстаўляе пагрозу для жыцця пацыента, вострых парушэннях дыхання, ДТЗ з пацярпелымі, электротраўмах, падзенні з вышыні вышэй ўласнага росту, раптоўных парушэннях рытму сэрца (арытміі), родах, ускладненай траўме, якая ўяўляе пагрозу для жыцця.

Да неадкладных выклікаў адносяцца выклікі па нагоды значнай змены артэрыяльнага ціску, алергіі, галаўнога болю пры адсутнасці эфекту ад прыёму лекаў, болі ў жываце, спіне, грудной клетцы, канечнасці, пры вострым болі ў канечнасцях з парушэннем гемадынамікі без прыкмет траўмы, гемафіліі, страўнікава-кішачным, маткавым, насавым крывацёку, неадэкватных паводзінах, адмаражэнні, ванітах і сыпі, павышэнні тэмпературы цела ў дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, тэмпературы вышэй 38,5°С у дзяцей, старэйшых за тры гадоў пры адсутнасці эфекту ад прыёму адпаведных лекаў, тэмпературы вышэй 39,5°С у людзей старэйшых за 18 гадоў пры адсутнасці эфекту ад прыёму лекаў, вострай затрымцы мачы, харчовых атручваннях, прыступе падучай хваробы пры ўстаноўленым дыягназе, абязбольванне пацыентаў з анкалагічным захворваннем у тэрмінальнай стадыі ў непрацоўныя гадзіны амбулаторна-паліклінічных арганізацый аховы здароўя, няўскладненай траўмы пры абмежаванні здольнасці да самастойнага руху, канстатацыя факту смерці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, пагаршэнні стану здароўя пры немагчымасці ўдакладніць стан. Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць, сёння, 12 лютага.