Фота Андрэя РАГІНСКАГА.

Па інфармацыі «Трыбуны» маладзечанскі клуб расфарміруюць. Як перадае спартыўнае выданне, кіраўнікоў Маладзечанскага раёна не задаволіў вялікі бюджэт «Маладзечна» у 2019-м годзе.

Раённыя ўлады не зацікаўлены ў двух камандах у чэмпіянаце Беларусі і будуць садзейнічаць «Андэрдогу» з Чысці.

«Трыбуна» паведамляе, што хатнія матчы «Андэрдог» будзе праводзіць у Маладзечне, так як хатні стадыён «Школьны» не падыходзіць для Д2.

На чэмпіянаце вобласці раён прадставяць РКЗ (Радашковічы), таму «Маладзечна» не будзе нават у Д4.

Таксама, стала вядома, што маладзечанскі аддзел спорту і турызму «не пацвярджае поўную фінансавую адказнасць і ўдзел ФК «Маладзечна» у Першай лізе». Ліст з гэтай фармуліроўкай у АБФФ адправіў начальнік аддзела Раман Кузняцоў.

Нагадаем, што Кузняцоў заняў пасаду начальніка маладзечанскага аддзела спорту і турызма некалькі месяцаў таму.

 

• Текст доступен на языке: Русский