Фота Настасіі Уткінай

У 2014 годзе ўвялі дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Збор дзяржпошліны ўсклалі на Белтэхагляд. З гэтага моманту была сур’ёзна падарваная праца сістэмы дзяржтэхагляду. Аб гэтым распавёў кіраўнік Белтэхагляду Юры Лянчэўскі.

На працягу гэтых гадоў назіраецца штогадовае зніжэнне колькасці аўто, якія праходзяць тэхагляд.

– Асабліва апошнія два гады – па 10% штогод. Гэта наўпрост звязана з тым, што перыядычна робяцца гучныя заявы, што пошліну адвяжуць ад праходжання дзяржтэхагляду, – падкрэсліў Лянчэўскі.

– Мы адсочвалі – кожны раз, калі гучала, што гэтае пытанне ў бліжэйшы час будзе вырашана, адбываліся вельмі сур’ёзныя спады. Іх суправаджаў вал званкоў ад грамадзян – адвязалі ўжо ці не адвязалі?

Напрыклад, у студзені 2020 года падзенне склала 40% у параўнанні з пачаткам мінулага года, распавёў дырэктар прадпрыемства.

Па ацэнцы дырэктара Белтэхагляду, сярод аўтамабіляў, якія ездзяць па дарогах Беларусі, не прайшлі своечасова тэхагляд прыкладна да 50%.