Дыяна Бажко падчас адборачнага тура. Фота .minsk-region.gov.by.

З 18 спевакоў абралі трох. Гэта Данііл Мышкавец, Ганна Зайцава і Дыяна Бажко. Данііл і Ганна – мінчане. А Дыяна – маладзечанка. У 2019 годзе яна ўзяла Гран-пры фестывалю «Адна зямля», што летась праходзіў у Маладзечне.

Адборачны тур да Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ладзілі 11 лютага ў Маладзечанскім Палацы культуры. Кожны з артыстаў выканаў дзве кампазіцыі.

Ацэньвалі выступоўцаў прадстаўнік Мінаблвыканкама Яўген Асташоў, музыкант Дзмітры Сушко, кампазітар і педагог Алена Атрашкевіч.

• Текст доступен на языке: Русский