Фота kp.by.

Следчы камітэт запрашае на працу і службу мужчын з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй, грамадзян Беларусі, псіхічна ўстойлівых, без крымінальнага мінулага.

Прапануюць сацабарону, стабільны заробак, магчымасць атрымаць званне «лейтэнант юстыцыі». Возьмуць на працу па спецыяльнасцях «права», «дзяржкіраванне і права», «судовыя крыміналістычныя экспертызы», «паліталогія».

Каб стаць супрацоўнікам СК, трэба звярнуцца ва ўпраўленне кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па Мінска вобласці, запоўніць анкету, аўтабіяграфію, прадставіць копію пашпарта і ваеннага білета, працоўную кніжку, дыплом з выпіскай, характарыстыку з апошняга месца работы, два фотаздымкі 3х4.

УСК па Мінскай вобласці – Мінск, вуліца Аранская, 1. Тэлефоны (8 017)289-38-70, (8-017) 266-17-03. Можна звярнуцца ў РАСК Маладзечна – вуліца Прытыцкага, 23, кабінет 208 або па тэлефоне (8-0176) 77-24-31.