Стадыён у Маладзечне. Фота tut.by.

У кожным раённым цэнтры Мінскай вобласці плануюць пабудаваць сучасныя спарткомплексы.

Як адзначыў Яўген Булойчык, начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама, цяпер на тэрыторыі вобласці дзейнічае каля 2850 спартыўных аб’ектаў, уключаючы спартыўныя школы і цэнтры алімпійскага рэзерву. І гэты кірунак працягвае развівацца. Акрамя таго, матэрыяльна-тэхнічная база на сённяшні дзень ужо дазваляе праводзіць у рэгіёнах спаборніцтвы сур’ёзнага ўзроўню.

У бягучым годзе чакае мадэрнізацыя і футбольны стадыён у Маладзечне.