Фота splitplus.by.

Рашэннем назіральнага савета ААТ «Крычаўцэментнашыфер» да філіяла «Баранавіцкікамбінат жалезабетонных канструкцый» далучаюць яшчэ чатыры філіялы. Гэта «Наваполацкжалезабетон», «Маладзечна жалезабетон», «Рагачоўжалезабетон», «Завод зборнага жалезабетону № 3 г. Віцебска», піша nashkraj.by.

– Адбываецца ўзбуйненне вытворчасці і цэнтралізацыя кіравання, – каментуе факт дырэктар камбіната ЖБК Віктар Дзічкоўскі. – Замест былых філіялаў «Крычаўцэментнашыфера» будуць працаваць вытворчыя пляцоўкі, гэтак жа, як былы завод ЖБВ. Наша прадпрыемства абрана базавым для падобнай рэарганізацыі.

• Текст доступен на языке: Русский