Фота bcons.com.ru

Рэспубліканскі кангрэс адкрывае вялікі рэгіянальны тур. 

Ён стартуе 20 лютага у Маладзечне. Пасля кангрэсы пройдуць яшчэ ў васьмі гарадах.

Удзельнікаў чакае інтэрактыўная канферэнцыя, нефармальныя размовы з дактарамі, падарункі для бацькоў і дзяцей.

Арганізатары – Міністэрства аховы здароўя, Беларускі саюз жанчын, Беларуская акадэмія паслядыпломнай адукацыі.

Цягам года пройдуць канферэнцыі, дзе абмяркуюць патанні цяжарнасці родаў, здароўя дзіцяці. Паралельна з бацькамі на кангрэсе будуць вучыцца дактары. Яны будуць абмяркоўваць камунікацыю з пацыентамі, пагавораць, што хочаць сучасныя мамы і як наладзіць прадуктыўны дыялог.

На мерапрыемстве чакаюць актыўных татаў. Тэмай аднаго з выступаў будуць партнёрскія роды.

На кангрэсе выступяць:

Вера Шалаева, акушэр-гінеколаг маладзечанскай жаночай кансультацыі пра вядзенне цяжарнасці, аналізы і накіраванне ў радзільню.

Вікторыя Волах, доктар акушэр-гінеколаг акушэрскага аддзялення маладзечанскай бальніцы пра роды і пасляродавы перыяд. Усё, што патрэбна ведаць будучай маме.

Сяргей Калядзіч, доктар анестэзіёлаг-рэаніматолаг маладзечанскай бальніцы пра рэгіянарную анестэзію ў родах.

Любоў Лыско, доктар-неанантолаг зробіць агляд фізіялагічных станаў наванароджаных.

Як далучыцца

Кангрэс пройдзе у чацвер, 20 лютага, ад 12 да 16 гадзін. Рэгістрацыя пачнецца аб 11. Мерапрыемства пройдзе ў Палацы культуры Маладзечна.

Удзел бясплатны, але патрэбна зарэгістравацца па спасылцы.

• Текст доступен на языке: Русский