Для гэтага ўвядуць электронную сістэму аплаты і праверкі білетаў у грамадскім транспарце. Пра гэта паведамляе mpravda.by.

У абсталяваных сістэмай аўтобусах на вокнах будуць спецыяльныя налепкі. Каб аплаціць за праезд, патрэбны мабільны тэлефон з інтэрнэтам. Паднясіце яго да QR-кода, адскануйце ў спецыяльным дадатку. у электронным білеце ўбачыце від транспарта і маршрут. Выбірайце патрэбную колькасць білетаў, цісніце «Аплаціць». Адразу з’явіцца інфармацыя пра набыты білет. праверыць яго кандуктар зможа ў тым жа дадатку, але па сваім QR-кодзе.

Такую сістэму ўжо апрабіравалі ў Барысаве.

Праект рэалізавалі за чатыры месяцы пры падтрымцы аблвыканкама. Хутка такім чынам будзе магчыма набываць праяздныя білеты на доўгі тэрмін.

Сістэму плануюць укараніць таксама ў Маладзечне, Салігорску, Слуцку і Жодзіне.

• Текст доступен на языке: Русский