Фота rossaprimavera.ru.

З’явіцца медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гадоў». Адпаведны Указ № 51 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага.

На вонкавым баку медаля размесцяць кампазіцыю з выявай воіна-пераможцы са сцягам, партызана з аўтаматам у паднятай руцэ і жанчыны з букетам кветак. На адваротным баку – надпіс з назвай медаля і вянок з лісця лаўра і дуба, абвіты стужкай. Вырабяць ўзнагароду з латуні.

Юбілейны медаль будуць прысуджаць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, а таксама ваеннаслужачым Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, работнікам дзяржаўных органаў і іншым асобам, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян, увекавечанне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай й вайне.

• Текст доступен на языке: Русский