У "Надзеі" летам. Фота аўтара.

13 лютага дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Надзея», што каля вёскі Будзішча на Вілейшчыне, адзначылі на ўзроўні рэспублікі.

Цэнтр узнагародзілі Ганаровай граматай Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. «Надзея» заняла першае месца сярод усіх дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў Беларусі.

Ад  2011 па 2019 год цэнтр «Надзея» станавіўся лепшым у рэспубліцы сем разоў. І два разы займаў другое месца, паведамляюць у «Надзеі».

• Текст доступен на языке: Русский