На станцыі "Уша". Фота з архіва РГ.

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі лічыць, што выкарыстанне роднай мовы толькі ў рэгіянальных цягніках эканом-класу не супярэчыць заканадаўству. На патрабаванне пра пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў іншых цягніках адказу не прагучала, піша Белсат.

Стваральнікі петыцыі на сайце Petitions.by сабралі 470 подпісаў на імя кіраўніцтва Беларускай чыгункі. Ініцыятары звароту выступілі з патрабаваннем ужываць у цягніках краіны беларускую мову.

Намеснік начальніка Беларускай чыгункі Андрэй Якабсон адказаў, што сапраўды, беларуская мова ўжываецца толькі ў рэгіянальных цягніках эканом-класу, а ў астатніх гучыць руская. Але паколькі дзяржаўнымі мовамі ў нашай краіне з’яўляецца руская і беларуская, то парушэнняў заканадаўства няма. Больш чыноўнік ў сваім адказе нічога не канкрэтызаваў.