Фота minsk-region.gov.by.

У Маладзечанскай гімназіі №10 запрацуе STEAM-цэнтр.

Раней гімназія ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе для ўстаноў адукацыі «Хачу вучыцца ў STEM-класе», у другім этапе якога з 70 удзельнікаў адзначылі 12 лепшых праектаў. Дзесяць устаноў адукацыі атрымалі абсталяванне для адкрыцця STEM-класа. Гімназія № 10 з праектам «Вожык у тумане» заняла адзінаццатае месца і была ўключана ў рэзерв на адкрыццё аналагічнага цэнтра.

Для арганізацыі адукацыйнага цэнтра закупілі неабходнае сучаснае абсталяванне: наўтбукі апошняга пакалення, базавыя і рэсурсныя наборы па робататэхніцы LEGO, тэлевізар, відэакамеру, мікрафон, графічны планшэт.

STEAM-цэнтр прадаставіць магчымасць навучэнцам пад кіраўніцтвам спецыяльна падрыхтаваных педагогаў займацца па асноўных STEАM-напрамках: дакладныя, натуральныя навукі, праграмаванне, мастацтва, дызайн, інжынірынг.

Для навучэнцаў арганізуюць адукацыйныя паслугі на бясплатнай аснове ў форме факультатыўных заняткаў, аб’яднанняў па інтарэсах у пазаўрочны час, а таксама ў рамках шостага гімназічнага дня. Да навучання ў цэнтры плануецца прыцягваць навучэнцаў з устаноў адукацыі Маладзечанскага раёна.

• Текст доступен на языке: Русский