Фота beewoman.ru.

У Францыі памёр турыст з Кітая, у якога знайшлі каранавірус. Гэта першы смяротны выпадак ад новай хваробы за межамі Азіі, паведамляе BFM TV.

Гаворка ідзе пра 80-гадовага мужчыну, які прыехаў у Францыю з правінцыі Хубэй 16 студзеня. 25 студзеня яго шпіталізавалі з сімптомамі новага каранавіруса. Яго стан імкліва пагаршаўся. На працягу некалькіх дзён ён знаходзіўся ў крытычным стане ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Разам з кітайскім турыстам шпіталізавалі і яго дачку, у якой таксама знайшлі каранавірус. Зараз стан яе здароўя не выклікае засцярогі, і неўзабаве жанчыну выпішуць.