Арбеніна размясціла ў Instagram Stories відэа дачкі ў майцы з Пагоняй.
Нагадаем, спявачка, лідар гурта «Начныя Снайперы» Дзіяна Арбеніна нарадзілася ў Валожыне і пражыла там да трох год.
Дзіяна ўспамінае:
— Я нарадзілася ў Валожыне. Усё, што памятаю, — наш домік на ўзгорку. Каля дома адразу пачыналася жыта. Здавалася, каласілася цэлае мора. Але гэта было яшчэ да Чарнобыльскай аварыі. Калі я стала дарослай і сустрэлася з бацькам у бабулі ў Беларусі (шмат гадоў прайшло, яны з мамай даўно развяліся), жыта не было. Але затое вымахалі проста гіганцкія яблыні. Гэта ўжо было пасля Чарнобыля… Шкада, што бацькі прадалі той дом. Я за тое, каб родавыя гнёзды захоўваліся… Зрэшты, у Валожыне мы пражылі нядоўга.
Чытайце таксама
Музыка Твайго Сэрца. Вы раней і не ведалі, як гэтыя 20 песен звязаныя з Павіллем
• Текст доступен на языке: Русский