У краме. Ілюстрацыйнае фота з архіва РГ.

У суботу, 15 лютага, работнікі вілейскай крамы «Еўраопт» затрымалі мужчыну, што хацеў незаўважна вынесці бутэльку гарэлкі і бутэльку віна.

Высветлілася, што знаходзячыся ў гандлёвай зале, мужчына ўзяў з вітрыны дзве бутэлькі спіртнога на суму 12 рублёў 64 капейкі і засунуў іх у рукаво курткі. Пасля фігурант паспрабаваў незаўважна прайсці да выхаду.

Міліцыянеры ўстанавілі, што фігурант – жыхар Вілейкі. Яго неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за дробны крадзеж і з’яўленне нецвярозым у грамадскіх месцах. Затрыманаму пагражае штраф або арышт.