Фота kartinkioboi.ru.

Пра пажар у вёсцы Каранёва вілейскім выратавальнікам паведамілі 15 лютага каля 23.30.

Калі прыехалі першыя падраздзяленні, убачылі, што гарыць летняя кухня ў адным з двароў. Гаспадыня ў гэты час была ў суседкі.

Пажар заўважылі іншыя суседзі, якія і выклікалі выратавальнікаў. У выніку згарэў увесь дах, перакрыцці, маёмасць. Кухня выгарала знутры. Прычыну пажару высвятляюць, распавялі ў Вілейскім РАНС.

• Текст доступен на языке: Русский