На АЗС у Амшянскім раёне не далівалі паліва

На трох аўтазаправачных станцыях Гродзенскай вобласці спажыўцам не далівалі паліва. Пра гэта БелТА паведамілі ў аддзеле дзяржнагляду Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

Інспекцыя Дзяржстандарту рэгіёну ў снежні і студзені правяла маніторынгі аўтазаправачных станцый у Гродзенскай вобласці.

— Разам з тым, на дзвюх АЗС ЗТАА «Лукойл Беларусь», размешчаных у Лідскім раёне, і станцыі СТАА «Юнайтэд Компані» у Ашмянскім раёне, 10 паліўна-раздатачных калонак працавалі з пагрэшнасцю, якая перавышае дапушчальную. Гэта прывяло да недаліву паліва спажыўцу ад 60 да 100 мл на кожныя 50 л паліва, — распавялі ў аддзеле госнадзора.

Па выніках наглядных мерапрыемстваў суб’ектам выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў.