На Мядзельшчыне скралі капсулі да паляўнічай стрэльбы і дызпаліва

Паведамленне паступiла 1 лютага ад жыхара Мінска. Нехта яшчэ восенню выставіў аконную раму і пранік у дом у Сырмежы, адкуль выкраў 2 скрынкі са 100 капсулямі да гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы.

Злодзей вырваў дошкі ўваходных дзвярэй і трапіў у надворныя пабудовы. Там здабычай сталі 4 каністры са 100 літрамі дызельнага паліва. Мінчаніну прычынілі старты на агульную суму больш за 150 рублёў.

Як паведамляе narachanka.by, райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах да неўстаноўленай асобы.