14 лютага на базе Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа правялі абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus – 2020» па кампетэнцыі «хлебапячэнне».
Спаборнічалі прадстаўнікі трох устаноў прафесійнай адукацыі Міншчыны. Пяць гадзін удзельнікі рыхтавалі цеста, начынне і выпякалі хлебабулачныя вырабы: прэтцель (нямецкі абаранак), багет, здобны булачны і плецены выраб.
Якасць працы ацэньвалі галоўны эксперт рэспубліканскага конкурсу «WorldSkills Belarus – 2020» па прафесійнай кампетэнцыі «хлебапячэнне», а таксама прадстаўнікі устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Першае месца заняў Дзмітры Крот, навучэнец Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа.
• Текст доступен на языке: Русский