Аварыя здарылся 16 лютага каля чатырох гадзін раніцы на вуліцы Віленскай.
20-гадовы кіроўца на аўтамабілі-таксі «Рэно Логан» ехаў па вуліцы Віленскай па крайняй правай паласе. Каля дома № 11 ён стукнуўся ў прыдарожнае дрэва. У выніку пацярпелі два пасажыры – навучэнцы Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа: 19-гадовы хлопец і 17-гадовая дзяўчына. Яны атрымалі пашкоджанні. Хлопца шпіталізавалі.
Кіроўца быў цвярозы. Цяпер міліцыя праводзіць праверку здарэння, расказаў карэспандэнту старшы інспектар ДАІ Маладзечна Сяргей Бартош.
• Текст доступен на языке: Русский