11 лютага старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец, яго намеснікі і кіраўнікі арганізацый Вілейшчыны сустрэўся з калектывам «Буддэталяў».
Намеснік старшыні Аляксандр Катовіч паведаміў, што па-ранейшаму будзе развівацца мікрараён «Паўночны». Сёлета там ўжо здалі 40-кватэрны жылы дом. У планах за гэты год пабудаваць яшчэ два – 40-кватэрны і 80-кватэрны.
Наменік старшыні Святлана Дзяруга адзначыла, што ў канцы 2019 года раён выдзеліў 800 тысяч рублёў на адукацыю. За іх набылі спартыўныя прылады, камп’ютарныя класы, цацкі канструктары для ўстаноў адукацыі.
Намеснік старшыні Марына Вазняк паведаміла, што сёлета ў раёне плануюць стварыць 115 працоўных месцаў.
Галоўны доктар Вілейскай ЦРБ Ірына Макарава паведаміла вырашаюць пытанне пра перанос тэрапіі і радзільні ў хірургічны корпус. Тут ёсць усе ўмовы: ліфты, рэанімацыя і іншае.
Галоўны доктар не пацвердзіла чуткі пра закрыццё радзільніі адзначыла, што ў планах – стварыць адзінае акушэрска-гінекалагічнае аддзяленне.
Мясцовыя ўлады паабяцалі адрамантаваць дарогу ад скрыжавання Стаханаўскай і Шубіна да «Буддэталяў». Старшыня адзначыў, што праз месяць падрыхтуюць праектна-каштарысныя дакументы.
Работнікі завода пыталіся пра рух аўтобусаў па вуліцы Добрай Волі і прылегламу маршруту ў навабудах «Паўночнага». Выступоўцы адказалі, што новы гарадскі маршрут пачне працаваць ужо праз месяц.
• Текст доступен на языке: Русский