Фота avtovzglyad.ru.

ДТЗ адбылося 14 лютага каля васьмі гадзін вечара.

31-гадовая жыхарка Вілейкі на БМВ ехала па вуліцы Замкавай у накірунку вуліцы Віленскай у Маладзечне, расказаў карэспандэнту старшы інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.

Каля дома №50 жанчына наехала на 14-гадовую дзяўчынку, вучаніцу маладзечанскай школы №5. Яна пераходзіла дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Дзяўчынку шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне Маладзечанскай ЦРБ. ДАІ праводзіць праверку здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский