На месцы здарэння. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

15 лютага каля шасці раніцы на нумар «101» у цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС паведамілі пра пажар у жылым доме на вуліцы Міцкевіча ў Маладзечне.

Калі ратавальнікі прыехалі  з-пад страхі ішоў густы дым. Пры ліквідацыі загарання нападлозе ў пакоі знайшлі цела гаспадара. Медыкі канстатавалі смерць. Высветлі, што 53-гадовы гаспадар жыў адзін. Пажарнага апавяшчальніка ў доме не было, паведамілі ў Маладзечанскім ГРАНС.

У выніку агонь пашкодзіў сцены, столь, маёмасць. Прычыну высвятляюць. Разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулага.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку пажару і іншыхнадзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

• Текст доступен на языке: Русский