«Пешаход». Работнікі ДАІ кантралявалі выкананне ПДР пешаходамі і тлумачыоі парушальнікам небяспеку іх паводзінаў на дарозе.
Ад пачатку года ў Маладзечанскім раёне зарэгістравалі дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў. У іх пешаход загінуў і дзевяць чалавек атрымалі раненні. Па віне нецвярозых кіроўцаў ДТЗ не зарэгістравалі.
За гэты ж перыяд на аўтадарогах Міншчыны адбылося 65 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 15 чалавек загінулі, 56 – атрымалі траўмы. Прычым з агульнага ліку ДТЗ 38 адбыліся з удзелам пешаходаў, дзе 12 чалавек загінулі і 28 атрымалі траўмы.
Як бачым, па-ранейшаму пешаходны траўматызм па колькасці загінулых і траўмаваных людзей пераважае над усімі відамі ДТЗ, і ад яго найбольшы цяжар наступстваў.
Нягледзячы на дастатковую колькасць пешаходных пераходаў, людзі ўсё роўна свядома перабягаюць праезную частку у неўстаноўленых месцах. А часам сядзяць або ляжаць на праезнай частцы, і практычна заўсёды, у стане ап’янення. Такія пешаходы – прамая небяспека для кіроўцы, асабліва ва ўмовах абмежаванай бачнасці.
У пачатку лютага адбылося два ДТЗ у Барысаўскім раёне і Маладзечне дзе пешаходы пераходзілі праезную частку дарогі ў неўстаноўленых месцах, непасрэдна перад аўтамабілем, які рухаўся. Абодва выпадкі скончыліся смяротным зыходам.
Так, 2 лютага каля 07.05 на Віленскай у Маладзечне кіроўца на аўтобсе МАЗ наехаў на пешахода-пенсіянера, які пераходзіў праезную частку ў неўсталяваным месцы. Пешаход ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.Ён не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Па дадзеным факце Маладзечанскім РАСК узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь.
У ходзе акцыі супрацоўнікамі ДАІ вобласці заўважылі і спынілі 324 правапарушэнні з боку пешаходаў. 14 пешаходаўбылі ў стане ап’янення. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. У астатніх выпадках з пешаходам-парушальнікам растлумачылі парушаныя імі пункты правілаў і вынеслі заўвагі.
На Міншчыне заўважылі больш за 60 кіроўцаў, якія не далі перавагаіпешаходам на пешаходных пераходах. Дадзеныя правапарушэння таксама кажуць аб бестурботнасці, як кіроўцаў, так і пешаходаў.
Частая спешка, няўважлівасць, невыкананне ПДР, асабліва ў неспрыяльных умовах надвор’я нясуць як для тых, так і для іншых непрыемнасьцямі на дарозе.
Вынік прафілактычнай акцыі кажа пра тое, што і пешаходы, і кіроўцы працягваюць парушаць ПДР, не думаючы пра наступствы. І так званы «дыялог паміж кіроўцам і пешаходам» да гэтага часу не атрымліваецца.
Улічваючы на сённяшні дзень складаную абстаноўку з пешаходным траўматызмам, праца дарожнай аўтаінспекцыі накіравана на папярэджанне і прафілактыку ДТЗ, дзе асноўным пунктам з’яўляецца захаванне чалавечых жыццяў. І для вырашэння дадзенай праблемы не хапае паўнавартаснай аддачы і ад саміх удзельнікаў дарожнага руху, а канкрэтна кіроўцаў і пешаходаў. Ваша бяспека ў вашых руках!