Іван Літвіновіч (злева) на спаборніцтвах у баку. Фота bga.by.

Два медалі заваявалі беларускія спартсмены на першым сёлета этапе Кубка свету па скачках на батуце. Спаборніцтвы завяршыліся на Нацыянальнай гімнастычнай арэне ў Баку. У самым прэстыжным відзе праграмы, індывідуальных скачках, другім стаў Іван Літвіновіч з Вілейкі.

Яго вынік – 61.360 бала. На п’едэстале разам з Іванам два кітайцы. Першае месца з вынікам 61.585 заняў Гао Лей. А бронзу ўзяў Дон Дон. Яго вынік – 60.260.

• Текст доступен на языке: Русский